К основному контенту

Трэнінг для трэнераў

Адабраная каманда трэнераў пройдзе 16-18 сакавіка 2018 г. грунтоўнае навучанне па асноўным аспектам трэнерскага майстэрства. Удзельнікі трэнінга распрацуюць праграму кожнай з трох Акадэмій і правядзе трэнінгі ў межах Акадэміі, карыстаючыся падтрымкай дасведчаных трэнераў-ментараў.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца трэнеры з рэгіянальных арганізацый Беларусі, якія маюць не менш за 2 гады досьведу трэнерскай працы альбо багаты прафесійны досвед у галіне лідэрства, кіравання праектамі, планавання дзейнасці, асноваў журналістыкі, медыяменеджмента распрацоўкі адукацыйных праграм і трэнінгаў для трэнераў.

Заяўкі на ўдзел у трэнінгу для трэнераў прымаюцца да 1 сакавіка.

Пытанні адносна трэнінгу і далейшай трэнерскай працы ў межах праграмы можна адрасаваць кіраўніцы адукацыйнай часткі праграмы Лане Руднік па электроннай пошце lana.rudnik@gmail.com

Хто праводзіць трэнінг для трэнераў?

Лана Руднік

Сертыфікаваная трэнерка міжнароднай праграмы адукацыі дарослых Curriculum globALE (2016). Сертыфікаваны коўч ICU (№6424/by 24.10.2017).
Заснавальніца і дырэктарка прыватнай установы "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый", дырэктарка праграмы "Універсітэт Залатога Веку".
У якасці трэнеркі і кансультанткі працуе з 1997 г.
Працавала трэнеркай-кансультанткай ў беларускім прадстаўніцтве міжнароднай кампаніі Counterpart International (1998- 2004). Правяла больш за 400 трэнінгаў і кансультацый для беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый (у тым ліку для Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, ПРААН, "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы і інш.).
Стажыравалася і атрымлівала дадатковую адукацыю па метадалогіі навучання ў ЗША, Германіі, Швецыі, Польшчы, Літве, Чэхіі, Украіне, Славакіі.
Суаўтарка і распрацоўшчыца такіх адукацыйных праграм, як “Акадэмія Першых”, “Школа эканамічнай самастойнасці для жанчын”, “Школа сацыяльнай анімацыі”, “Мабільны ўніверсітэт”, “Універсітэт Залатога Веку”, “Школа адукатараў”, "Гарадзенскія майстэрні ведаў", "Лідэрства".
Адукацыя- вышэйшая гістарычная. Дадатковая адукацыя - псіхалагічная.
Магістр паліталогіі ЕГУ (Вільня, Літва, 2007). Выпускніца Школы грамадскага кіравання (Беласток, Польшча, 2006).

 Вітаўт Руднік

Сертыфікаваны трэнер міжнароднай праграмы адукацыі дарослых Curriculum globALE (2016).
Заснавальнік і сябра праўлення грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар", Сябра Рады Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.
Адзін з заснавальнікаў праграм "Універсітэт Залатога Веку" (з 2010 г.) і "Школа маладога журналіста" (з 1997 г.).
У якасці трэнера і кансультанта працуе з 1997 г.
Працаваў у беларускім прадстаўніцтве міжнароднай кампаніі Counterpart International (1997- 2004). Правёў больш за 500 трэнінгаў і кансультацый для беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый (у тым ліку для Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, АБСЕ, ПРААН, Акадэміі паліцыі Грузіі, Трэнінгавага цэнтру пенітэнцыярнай сістэмы Грузіі, "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы і інш.).
Стажыраваўся і атрымліваў дадатковую адукацыю па метадалогіі навучання ў ЗША, Германіі, Швецыі, Польшчы, Літве, Чэхіі, Украіне.
Суаўтар і распрацоўшчык такіх адукацыйных праграм, як “Акадэмія Першых”, “Школа сацыяльнай анімацыі”, “Мабільны ўніверсітэт”, “Універсітэт Залатога Веку”, “Школа адукатараў”, "Гарадзенскія майстэрні ведаў", "Лідэрства".
Аўтар шэрагу дапаможнікаў па кіраванні арганізацыяй, сацыяльнай анімацыі.
Адукацыя- вышэйшая гістарычная. 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Акадэмія рэгіянальнага развіцця: старт дадзены!

Гэта праграма адрасаваная тым, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.